Нясуцца зыкі песень здольных
(да юбілею Якуба Коласа)
……………
Цёплы вечар згусціўся над вёскай.
Запалілася ў вокнах святло.
Сабраліся дзяўчаты і хлопцы
Пагуляць, паспяваць за сялом.
Загучалі прыгожыя песні.
Палілася мелодыя ўвысь.
Як прыемна спяваць напрадвесні
І народныя песні любіць!
Аўтар Канстанцінава Лізавета, вучаніца 6 “Г” класа
У вянок Якубу Коласу.
«Нясліся зыкі песень здольных…”
Мая Беларусь…
Куды ні глянь – прыгожы краявід.
Дубы магутны і маўклівы,
Бялёсыя бярозкі шапацяць,
І сосенкі смалістыя стаяць..
Сінявокія азёры, непралазныя глухія балоты,
Шчабятлівыя жаўрукі ў небе…
Усё гэта ты – мая Беларусь!
Я хачу прачынацца раненька
Разам з мамай і татам,
Каб кожны дзень поўніўся радасцю,
Дзівосамі і прыгодамі.
Мая радзіма! Ты – гэта я!
Я дыхаю тваім паветрам
І сустракаю кожны новы дзень.
Я люблю цябе, мая чароўная Беларусь!
Аўтар Собалева Анастасія, вучаніца 6”Г” класа