Станіслаў Жукоўскі намаляваў на сваёй карціне залатую восень. Як я пазнала яе? Гэта вельмі прыгожая пара года. Мастак намаляваў ясны дзень. Свеціць па-летняму яркае сонейка. Неба блакітнае. Па ім плывуць легкія белыя воблачкі. Усе дрэвы апранулі залатое убранне. Чырванеюць клёны. Апалае лісце мякка шамаціць пад нагамі. Да сядзібы вядзе нешырокая дарожка. Паабапал яе яшчэ цвітуць апошнія восеньскія кветкі. Залатая восень радуе нас рознакаляровымі фарбамі перад белай зімой.
Аўтар Волкава Аліна, вучаніца 2 «Г» класа