Аўтар Петушкова  Анастасія, вучаніца 10 “А” класа

Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Няма роднай мовы – няма народа. Сапраўды, чалавечую мову нельга параўнаць з мовай птушак, жывёл, раслін. Яна больш прыгожая, мілагучная. Дзякуючы ёй, людзі размаўляюць, вучацца, дасягаюць сваёй мэты.

 Але нашу родную мову трэба аберагаць і шанаваць. Чаму мы павінны шанаваць яе? Якая яна, наша мова? Перш за ўсё, якія прыгожыя беларускія словы! Якой пяшчотай і цеплынёй ад іх вее… Я лічу беларускую мову самай вольнай, пявучай і мяккай. Толькі паслухайце, як прыемна гучаць гэтыя ветлівыя звароты: “Калі ласка”, “Дзякуй!”, “Дабранач”… А колькі пісьменнікаў выкарыстоўвалі нашу мову, каб выказаць самыя патаемныя свае пачуцці. Дасягненні кожнага народа ў культуры магчымы толькі пры непасрэдным ўдзеле роднай мовы.

Што здарыцца, калі ў дрэва знікнуць карані? Яно не працягне сваё існаванне. Так і народ. Без сваіх “каранёў”, без ведаў пра жыццё сваіх продкаў яна не зможа існаваць.

Мова з’яўляецца тым сродкам, які яднае пакаленні, звязвае мінулае з сучасным і будучым.