Дорогие ребята!

В нашей стране ежегодно проходит республиканский конкурс «Энергомарафон», объявленный Департаментом по энергоэффективности Государственного комитета по стандартизации Республики Беларусь.  Конкурс проводится с целью формирования активной социальной позиции по отношению к рациональному использованию энергоресурсов и бережному отношению к окружающей среде, повышения культуры обращения с энергоресурсами, выявления и распространения эффективного опыта учреждений образования по организации энергосбережения.

Предлагаем Вам принять участие в конкурсе в номинации «Литературное творчество по пропаганде эффективного и рационального использования энергоресурсов».

В номинации представляются стихотворения, частушки, сказки, рассказы авторского сочинения, отражающие пропаганду эффективного использования энергоресурсов.

Ну, а мы — редколлегия газеты «Праменьчык»- будем внимательно следить за Вашими успехами и размещать лучшие произведения на страницах нашей газеты в рубрике «Энергоэффективность. Голос гимназии».

УДАЧИ!

Представляем Вашему вниманию сказку Ермаковича Якова, занявшего 1 место в областном этапе конкурса «Энергомарафон-2019» в номинации «Литературное творчество по пропаганде эффективного и рационального использования энергоресурсов».

Поздравляем тебя, Яков!

Апавяданне «Гадзіна Зямлі»

Автор Ермакович Яков

Я быццам бы правальваюся ў бездань… Спачатку нічога не чую, не бачу, не разумею нават, потым чую голас сястрычкі, якая настойліва патрабуе ў маці расказаць ёй казку. «Добра»,- адказвае тая, і ўся мая сям’я сядае за вялікі круглы стол, а маці пачынае аповед…

Было гэта даўным-даўно, калі людзі не вынайшлі яшчэ электрычнасць. Нашы прабабулі і прадзядулі ўставалі з першымі промнямі сонейка і клаліся спаць рана, калі сонца зайшло і станавілася цёмна. Была ў іх лучына — правобраз сучаснай лямпачкі, доўгі смаляк, які запальвалі, падвешваючы да столі, але святла ён даваў мала, чадзіў, працаваць пры ім бы ло не вельмі зручна. Таму нашы продкі і ўставалі з першымі промнямі сонца, каб паспець закончыць працу да заходу сонца. «Мама, а што, у дзяцей тады не было мульцікаў?»- запыталася малая. «Уяві сабе,- адказала матуля,- ні мульцікаў, ні камп’ютарных гульняў, ні ням-нямаў на планшэце». Мая бабуля сама змайстравала сабе ляльку з сукна, зрабіла ёй сукенку з ільнянога матэрыялу і гуляла з ёю, а яе бацька быў майстрам-бондарам, ён выразаў для лялькі з дрэва ложак, стол і крэсла. Чым не сучасны лялечны дамок? Толькі тады ўсё рабілі сваімі рукамі, а зараз купляем у крамах. Так што ўсё новае — гэта добра забытае старое.

Я слухаў усё гэта і думаў пра сваіх продкаў, быццам бачыў, як мой прадзед пры лучыне выразае з дрэва лялечную мэблю для сваёй дачушкі, таму што ўдзень няма часу на ўсё гэта, бо шмат працы ў полі. Як яны кладуцца ўпоцемках спаць, прабабуля, замест мульцікаў, расказвае казкі сваім дзецям і спявае калыханкі. Ці было іх жыццё шчаслівым без сённяшніх дасягненняў цывілізацыі? Сучаснік адразу адкажа -не, бо нават мая сястрычка не разумее, як жыць без камп’ютара. Але калі задумацца, то чаму ж не? Затое ў іх было больш часу на размовы адно з адным, на казкі не з кніжкі, а з пакалення ў пакаленне, на сумеснае навучанне, прадзед-бондар навучыў сына, а той перадаў гэта рамяство свайму сыну, ды не проста перадаў, а з усімі нюансамі, што і называецца майстэрствам. Ці задумаўся б пра ўсё гэта я, калі б зараз было святло ў кватэры? Дзякуй «Гадзіне Зямлі» за такое адкрыццё.

Першай не вытрымала… зноў сястрычка. «Мама, мне сумна, зараз будзе калыханка, а там прыгоды  Машы і мядзведзя, мае любімыя, давай уключым святло!»- запатрабавала яна. Але тут сваё слова сказаў бацька:»Не, даражэнькая, я купіў у краме торцік, давайце ўсе разам вып’ем чаю і пагаворым».

Мы пайшлі на кухню, але , па старой звычцы, я пачаў свяціць ліхтарыкам на тэлефоне. Як жа цяжка арыентавацца сучаснаму чалавеку нават у сваёй кватэры ў цемры! Мы прывыклі да падсвечаных увечары вуліц, развучыліся бачыць у цемры, як нашы продкі. У нас адміраюць рэцэптары ў вачах, якія адказваюць за гэтую функцыю, ды і ўвогуле праблемы са зрокам амаль што ў кожнага другога. Чым не эпідэмія? Натыкаючыся на вуглы калідора, мы ланцужком дайшлі да кухні. Маці па прывычцы ўключыла электрычны чайнік, але бацька са смехам перапыніў яе, паставіў імбрычак на газу. А запаліў яе, націснуўшы кнопку электычнасці! Зноў недарэчнасць, усе засмяяліся…Бацька выправіўся, дастаў аднекуль запалкі, пажартаваў, што схаваў на «чорны» дзень, які настаў, і ўключыў газу зноў. Усё роўна ад яе стала святлей на кухні, і нашы намаганні быць у цемры аказаліся не зусім праўдзівымі. «Мы быццам бы запалілі маленькае вогнішча»,- пажартаваў бацька. З чаем і торцікам стала весялей, размова пайшла ў жартоўным плане, мы абмеркавалі, што было б, калі б святло адключалі кожны вечар.

Сястра нейкім унутраным адчуваннем зразумела, што гадзіна прайшла. «Усё, я-глядзець мульцік!»- выпаліла яна і пабегла ў залу. Мы, расчараваныя, сядзелі за сталом…»Крыўдна, што наша дачка гатова прамяняць размову з намі на мульцік,- сказаў бацька.-Добра, што хоць ты, сын, з намі». Мне таксама вельмі хацелася збегчы да свайго камп’ютара, паглядзець, хто там і што напісаў у Кантакце, але пасля слоў бацькі я ўжо не мог вылезці з-за стала. Якая розніца, хто там і што піша! Важна, каб мае бацькі адчувалі, што яны мне даражэйшыя за ўсё на свеце. Можа, гэта я і павінен быў зразумець, калі бацька прапанаваў нашай сям’і ўдзел у акцыі «Гадзіна Зямлі». Хто б мог падумаць, што цемра можа дапамагчы прабіцца святлу маёй адказнасці перад бацькамі… Я зразумеў, адкуль маральнасць маіх продкаў-у іх кожны вечар была гадзіна Зямлі і сям’і. Бацька ведаў, як эфектыўна выкарыстаць эканомію энергарэсурсаў для нашай сям’і…