Blog page

Маці

Дар’я Юрчанка, вучаніца 11 «Г» класа

Заўсёды жывеш любоўю,

Нябёсы блакітныя бачыш,

Радасць прымаеш з ахвотай

І над магіламі плачаш.

Памятаеш, як у садзе

Кветкі заўсёды цвілі?

Памятаеш, што ў небе

Звонка крычаць жураўлі?

Памятаеш, як нам важна

Голас твой чуць на шляху?

Памятаеш, як над калыскай

Спявала аб вольным кутку?

Ведай, мы зробім, што зможам.

Выкуем шчасце твае,

Гонарам для цябе будзем.

Усе мы — для маці свае.