Blog page

Дар’я Юрчанка, вучаніца 11 «Г» класа

***

Вогнішчаў водбліск — з цяплом развітанне,

Восень без шуму па садзе ідзе.

 

Ценяў вячэрніх бліжэй падвядзе,

Вохрыстай вопраткай дрэў нас спаткае.

З воблачкаў лёсу — дажджы ўтварае,

З водсветам у лужынах гоман вядзе.

 

Месца свайго не знайсці тут бядзе:

Восень агнём сваім нас укрывае.

З золата вострага лісця вянец —

Казка вядома для нашых сардэц,

 

І, з павуціння апошніх праменняў,

З кропель дажджу на барвовых лістах,

Скласці альбом для шчаслівых здарэнняў:

Восень-кабета ў нас у гасцях!