Часта чуеш, як гавораць пра чалавека, што ён добры. А што гэта значыць? Добры чалавек — гэта той, хто робіць добрыя справы. І гэта не так складана. Кожная маленькая справа можа стаць вялікай, калі рабіць яе ад усяго сэрца. Справа маленькая, а радасць і карысць для сябе вялікая.
Напрыклад, можна пакарміць бяздомную сабаку. Пасля гэтага ты можаш быць упэуненым, што ў цябе з’явіцца новы верны сябар. Кожны раз ён будзе сустракаць цябе, віляючы хвастом, і праводзіць дадому. А заўтра зноў будзе чакаць твайго прыходу. І так кожны дзень…
А вось яшчэ. Калі ты ўбычыш, што настрой у твайго сябра сумны, то не так складана запытаць : “Што здарылась? Ці магу я табе дапамагчы?” І можа твая неабыякавасць і ўвага прымусіць яго ўсміхнуцца. Дзякуючы гэтаму, сумнага настрою нібы і не было. Ад гэтага і самому становіцца лепей.
Тваім родным заўседы патрэбна дапамога, альбо проста ўвага. Можна, напрыклад, патэлефанаваць бабулі і справіцца, як у яе справы. Па яе голасу адразу зразумееш, што твайго званка чакалі і яму рады. Альбо пажартаваць з малодшым братам. Праз некаторы час і ён цябе падтрымае. Проста без напаміну і прымусу прыбраць у сваім пакоі. Такія простыя рэчы, якія мы робім кожны дзень, могуць прынесці радасць тым, хто ў гэты момант знаходзіцца разам з табой.
Дабрата — гэта любоў да ўсяго, што знаходзіцца побач з табой. Мне здаецца, што такія пачуцці робяць людзей лепш. Калі кожны з нас раз у дзень будзе рабіць хоць якую-небудзь маленькую справу, якая знойдзе месца ў чужым сэрцы, то не застанецца няшчасных і самотных людзей. І я сапраўды веру, што дабрата і любоў выратуе нашу планету.
Сяткоўскі Максім, вучань 8 «А» класа