У сераду 13 красавіка мы з класам упершыню пабывалі ў краязнаўчым музеі на выставе, прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне.
Дагэтуль мы толькі чулі пра яе, нам здавалася, што выстава хутчэй за ўсё будзе нецікавай, але якое было наша здзіўленне, калі мы ўбачылі першую залу з экспанатамі — сапраўднае ваеннае адзенне, фотаздымкі, медалі і ваенная тэхніка ўразілі нас з першай секунды і стварылі унікальную атмасферу. Больш за ўсё нас зацікавілі маленькія раздзелы, прысвечаныя выбітным байцам — медалі і асабістыя рэчы: ад пер’евых ручак да лістоў каханым.
Экскурсія суправаджалася займальным апавяданнем — экскурсавод распавёў шмат цікавых і малавядомых фактаў пра акупацыю гітлераўцамі Віцебска.
Усім вельмі спадабалася інтэрактыўнасць і нагляднасць музея — добрая магчымасць даведацца пра гісторыю роднай краіны.
Ягорава Маша, Лямнёва Маша, Маляванкіна Саша, вучаніцы 9 «А» класа