Жарэс Іванавіч Алфёраў — лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў вобласці фізікі за 2000 год, доктар фізіка-матэматычных навук, наш зямляк. У адным са сваіх інтэрв’ю ён гаварыў, што «Беларусь, яго Радзіма, заўсёды будзе яго любімай краінай, дзе б ён ні быў».
Жарэс Іванавіч унёс вялікі ўклад у развіццё навукі, мы сёння шырока карыстаемся яго дасягненнямі. Я ўдзячна яму за магчымасць заўсёды быць на сувязі з усім светам.
Я ганаруся тым, што гімназія, дзе я вучуся, носіць імя гэтага чалавека, бо ён для мяне прыклад прафесіяналізму і апантанасці навукоўца, прыклад палымянага патрыёта сваё краіны і Чалавека ўсяго свету.
У нашай гімназіі кожны год святкуецца Дзень Жарэса Алфёрава, ладзяцца цікавыя мерапрыемствы, у якіх усе мы бяром удзел.
Анастасія Гугуева, вучаніца 9 «Б» класа