Blog page

Зусім нядаўна мы з класам пабывалі ў горадзе Магілёў. Там мы наведалі булачна-кандытарскую кампанію «Дамачай», дзе нам правялі экскурсію. Паказалі , як выпякаюць кандытарскія вырабы, і нават далі некаторыя пасмакаваць. У канцы паказалі невялікае відэа пра вытворчасць і падарылі нам пачастункі .

Пасля мы накіраваліся ў стайню. Там нас вучылі катацца на конях. Нам вельмі спадабалася! А яшчэ спадабалася падкармліваць коней цукровымі кубікамі. Потым нам распавялі цікавую гісторыю пра каня Віконта, паслухаўшы  якую, мы паехалі ў кафэ абедаць.

Там нас вельмі смачна пакармілі, і мы паехалі глядзець і слухаць пра мясцовыя славутасці.

Стомленыя , давольныя і з сувенірамі, мы паехалі дамоў.

Аліса Садоўнікава, вучаніца 5 “В” класа