Аўтар
Юрчанка Дар’я, вучаніца 7 “А” класа
Калі б стаў я чараўніком,
Можна было б свет змяніць…
Так, каб ворагаў не было,
Каб свабодна маглі б мы жыць!
Так, каб сонейка ззяла для ўсіх,
Каб усюды дзіцячы быў смех!
Так, каб песня лілася павольна,
Каб шчасліва жыць у гэтым раздоллі!
Глянь на бор, на лясы, на палі!
Глянь на рэкі, азёры, балоты!
Нашы гоні -прастор беларускай зямлі-
Пад крылом пад бусловым шырокім.
Глянь на зоры, пачуй гэты шорах палёў…
Зразумей, як цудоўна на волі!
Ты адзінка вялікая роднай зямлі.
Будзь шчаслівы ў гэтым раздоллі!
Падалі сняжынкі, ціхенька шуршалі,
Пакрывалі лісцікі, што з восені ляжалі.
Бруднае і шэрае раптам стала белым.
Цуды адбываюцца, бо ў іх мы верым.
Пад сінім небам, зорак поўным,
Стаяла ноч у той час цудоўны.
Рака там гнала хвалі роўна,
Над лесам звон гучаў чароўна.
Вясна была яшчэ ў пачатку
Вясна была яшчэ ў пачатку-
Не чуцен жаваранка спеў.
І снег, і шум адталых кропель-
Вясновым нотам на распеў.
Жыццё прачнулася, зямля
Пад гучны шоргат ручаёў
Паўстала пекна перад намі
У адзенні з рэдкіх прамянёў.
І з тонкіх зёлак, з чарназёма,
З нястройнай музыкі лясоў
Складалася ў сэрцы песня –
Мелодыя радных краёў.