Юрчанка Дар’я
Ніколі не чуў
Чалавек жывы
Спеў зорак
Ноччу халоднай.
Ніколі не бачыў
Тых кветак,
Што Бог пасадзіў
У глыбіні падводныя.
Ніколі не ведаў
Пра блёклы свет,
Што сонца для нас
Ліло праз аблокі.
Ніколі не стаў бы
Свабодным без тых,
Хто крыллем сваім
У нябёсах далёкіх!
***
Чалавек жывы…А ці жывы ён?
Ці ўмее ён бачыць паўсюль прыгажосць?
Ці ўмее заўважыць шэпт дрэваў,
Ціхі спеў, хваляў шум,
Салаўіны да песні прыпеў?
Ці заўважыцьу мутным люстэрку
Жыцця кроплі свету?-
То душы, бы іскры, мігцяць.
***
Спеў зорак зменіцца ўсходам.
І па ўзгорках, па балотах
Прайдзе прамень ад сонца лёгкі.
Шум лісцяў, рэчанькі Вандроўкі,
І стужкі воблакаў на светлым небасхіле.
Да зорак узышоў,нічога не пакінуў
Птушыны звон — лясная песня.
Зарніцы колер афарбуе ўзлессі.
***
Ноччу халоднай зоры ззяюць,
Раніцай светлай пяе салавей,
Чырвоным узорам люстэркі іграюць,
Рачулкі бягуць між лясоў і палей.
Блакітным агнём апаліўшы паляны,
Нябёсы ляглі на зямлю васількамі.
Не чутна ні гуку, бы прад навальніцай
Заціхла жыццё, толькі мне ўсё не спіцца…
***
Ніколі не бачыў усходаў ён летніх,
Ніколі не чуў шум сняжынак зімой,
Ніколі не бегаў вясной па палетках
З зялёнай, сцюдзёнай і роснай травой.
Ніколі не чуў ён птушыныя спевы,
Што зноў узнясуцца над чорнай зямлёй.
Ніколі не быў маладушным, нясмелым….
Яго лёс абпален крывавай вайной.
Верш пра верш
З палічак кніжных
Радкі ў верш збіраю я.
Бы кветкі ў вянок,
Упляту ў яго праменне,
Як кроплі дожджыку ў возера,
Увалью свае пачуцці,
Думкі і натхненне.
Мелодыя ліецца лістападам,
І рыфма тонка пападае ў рытм,
Звіняць сняжынкі чыстым снегападам,
І словы карагодам кружаць у ім!