Blog page

Вось-вось скончацца восеньскія канікулы, і ўжо 8 лістапада дзеці зноў адправяцца ў школу. Упэўненая, вы правялі канікулы з карысцю і добра адпачылі.

А вось як правялі канікулы вучні 8 паралелі і іх класныя кіраўнікі.

У пачатку восеньскіх канікул вучні 8-х класаў наведалі краiны Еўропы па праграме «Тры сталіцы».

У праграму ўваходзіла наведванне 3-х гарадоў — Будапешта, Браціславы, Вены.

Сама праграма выглядала вось так:

Транзіт паміж гарадамі быў аўтобусам. У сярэднім час пераезду складаў 3-6 гадзін.

Першым горадам быў Будапешт.

Будапешт — сталіца Венгрыі, адзін з найбуйнейшых і найпрыгажэйшых гарадоў Еўропы, размешчаны ў паўночнай частцы краіны па берагах Дуная. Вядомы сваёй цудоўнай архітэктурай, асабняком у якой вылучаецца пышны неагатычны будынак вугорскага Парламента, мноствам цікавых славутасцяў і помнікаў архітэктуры, шырокімі і прыгожымі праспектамі з крамамі і рэстаранамі, асаблівай атмасферай рамантыкі і свабоды. Цікава, што сталіца Венгрыі ўзнікла ў выніку аб’яднання трох венгерскіх гарадоў: Буды, Обуда і Пешта. Менавіта таму Будапешт такі  ўнікальны, шматстайны і трохі падобны на коўдру.

На пешаходнай экскурсіі па Каралеўскай крэпасці мы здзейснілі падарожжа ад сярэднявеччага мінулага горада да нашых дзён. Мы наведалі Рыбацкі бастыён з выглядам на Парламент, касцёл Маціяш і іншыя патаемныя куткі горада.

 

Пераначаваўшы ў гатэлі  Будапешта, наступнай раніцай мы адправіліся ў адно з найпрыгажэйшых месцаў Еўропы — лукавіну Дуная. Наведалі старадаўні славянскі замак — Вішаград, у якім знаходзіцца цікавы музей. Пасля адправіліся ў горад Сэнтэндре з мноствам сувенірных крамак і маленькіх музеяў. Паспрабавалі вядомы венгерскі ласунак — марцыпан.

Пасля прагулкі па Сэнтэндре мы адправіліся ў Браціславу.

Браціслава — сталіца Славакіі. Заходняя і паўднёвая гарадскія межы горада адначасова з’яўляюцца і межамі дзяржавы: усяго 4 км аддзяляюць Браціславу ад Аўстрыі і 13 км — ад Венгрыі. Дунай дзеліць горад на дзве часткі.

 Гістарычныя славутасці захаваліся толькі ў цэнтральных кварталах, якія мы паспелі абысці пешшу прыкладна за 2 гадзіны. Паколькі мы прыехалі ў 6 вечара, то начное неба дадавала прагулцы нейкі рамантычнасці. Цэнтральная частка горада нагадвае музей сярэднявечча пад адкрытым небам. А вось ўскраіны горада не ўяўляюць цікавасці: там сканцэнтраваны прамысловыя вытворчасці і «спальныя раёны». Старадаўніх будынкаў за межамі гістарычнага цэнтра не захавалася — усё разбурана ў час Другой сусветнай вайны.

Пасля прагулкі мы адправіліся ў гатэль — адпачываць і набірацца сіл перад доўгай экскурсіяй у Вену.

Вена — сталіца і найбуйнейшы горад Аўстрыі, размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы краіны. Гэта мегаполіс з непаўторным шармам, энергіяй і атмасферай, гістарычны цэнтр якога уключаны ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Тут сярод прасторных імперскіх плошчаў і раскошных палацаў ўтойваюцца дзіўныя славутасці, помнікі архітэктуры і шэдэўры мастацтва.

Вена з’яўляецца адным з самых папулярных гарадоў Еўропы. Сталіца Аўстрыі вабіць гастранамічных эстэтаў сваімі кулінарнымі вынаходствамі і рэстаранамі, моднікаў — сваімі крамамі, багему — тэатрамі, операй, выставамі і музеямі. Вена лічыцца горадам музыкі і мастацтва. Тут жылі і тварылі геніяльныя кампазітары: Моцарт, Бетховен, Шуберт і Штраўс, а таксама многія вядомыя мастакі, якія ператварылі горад у скарбніцу Еўропы.

Пасля экскурсіі нам далі 5 гадзін вольнага часу. Цэнтральная частка Вены проста кішыць брэндавымі крамамі: Zara, Pandora, Gucci, Swarovski і інш. Гэтак жа мы ўбачылі шмат сувенірных крамак і кафэ.

Павячэраўшы, мы адправіліся назад у Брэст. З мяжой нам пашанцавала — чаргі не было, таму яе мы прайшлі менш, чым за гадзіну, у адрозненні ад шляху ў Еўропу.

Заняўшы свае месцы ў вагонах, мы накіраваліся назад у Віцебск.

У цягніку дзеці дзяліліся сваімі ўражаннямі. Камусьці вельмі спадабаліся прагулкі і экскурсіі, а камусьці — шопінг. Камусьці проста было прыемна правесці час у добрай кампаніі сяброў. Але ўсе былі задаволеныя і не раз паўтаралі: «Я б з’ездзіў у такую ​​паездку яшчэ раз». Так, доўгія 6-ці гадзінныя пераезды былі цяжкімі, але з сябрамі — мора па калена.

 

movie

Карэспандэнт газеты «Праменьчык» Шляхтунова Паліна