Blog page

Гэты месяц называюць месяцам-паўзімнікам, варотамі зімы, перыядам звонкага лёду, калі селянін з калёсамі развітваецца, у сані садзіцца. зямлю. Сучасная назва месяца надзвычай празрыстая – час, калі апалі ўсе лісты з дрэў. Як сцвярджае прыказка, у лістападзе гола ў садзе. слоўка лістапад замацавалася ў нас дзякуючы аўтарам і стваральнікам газеты «Наша ніва» толькі з 1912 г. Сугучная назва ў палякаў, чэхаў, славенцаў – listopad, украінцаў – листопад, літоўцаў – lapkritis (lapas «лист» + kristi «падать»).

Картинки по запросу месяц листопад

 У якасці ўласнага імя лістапад ведаюць ва ўсім свеце аматары кіно: яе носіць з 1994 г. Мінскі міжнародны кінафестываль. Творчыя людзі ў гонар гэтага месяца напісалі нямала цудоўных радкоў, сярод якіх песні «Асцярожна – лістапад», «Асенні дзень» («Дзіўны лістапад») і нават акравершы (творы, у якіх па вертыкалі можна прачытаць іх назву). Вось адзін з іх, напісаны нашым земляком паэтам Алегам Салтуком

Пазляцелі жалуды.
Дапякаюць халады.
Пад нагой лісцё шуршыць.
А навокал — ні душы.

У выгоністым бары,
У прыціхлым гушчары
To наперад, то назад
Ходзіць дзядзька Лістапад.

Адпачнуў бы ён крыху
Ў зацішку на імху,
Ды не грэе болей дух
З лісця зроблены кажух.

Алег Салтук

 

Юбіляры месяца

85-годдзе з дгя нараджэння беларускага пісьменніка Вячаслава Адамчыка

Картинки по запросу вячаслаў адамчык

70 гадоў з дня нараджэння паэтэсы Яўгеніі Янішчыц

Картинки по запросу яўгенія янішчыц

60 –годдзе  з дня народзінаў раэта-песенніка Леаніда Пранчака

Картинки по запросу леанід пранчак

Прыкметы месяца

Лістапад

У лістападзе кладзі капусту ў кадзі.

У лістападзе гола ў садзе.

Похожее изображение

Загадкі пра восень

Апусцелі палі, хлеб у свірны звязлі

Лугі пакасілі, стагі завяршылі.

Лістота лятае, дождж не сціхае

Калі гэта бывае? (увосень)

Похожее изображение

На зямлю садзяцца сумна

Жоўценькія матылі.

Пэўна ў іх пра тое думы,

Як зялёнымі былі. (лістапад, восень)

Ішоў даўганогі, не глядзеў дарогі,

У зямлі увяз… Вашым ножкам – гразь. (дождж)

Похожее изображение

З галінкі збіты ветрам

Ён на зямлю не лёг.

А кружыцца ў паветры,

Як жоўты матылёк. (ліст)

 

Картинки по запросу листопад анимация

    Цяжка ўявіць сучасную перапіску і пасты ў сацсетках без эмодзі. Навошта пісаць доўгае паведамленне і нешта выдумляць, калі можна проста даслаць сэрцайка і кветку? Здаецца, для любога настрою і сітуацыі ўжо намаляваны невялічкія піктаграмы, якія ўпрыгожваюць тэкст і акцэнтуюць увагу гледача.З дапамогай эмодзі можна нават расказаць гісторыю — ці перадаць зашыфраванае пасланне. Паспрабуйце здагадацца, якія фразеалагізмы схаваліся за малюначкамі, што літаральна або ў апісальнай форме перадаюць іх сэнс. Калі вырашылі, што пазналі трапны выраз, клікніце на картку, каб яна перавярнулася і вы даведаліся, удалося вам здагадацца, які гэта фразеалагізм, ці не.

Мова эмодзі - смайлік Батанік

Тэст: ці пазнаеце вы фразеалагізмы па эмодзі?

Чытаць далей  https://bel.sputnik.by/interesting/20180807/1036969504/belorusskie-frazeologizmy-ehmodzi-test.html

 

Рэдакцыя газеты «Прамеьчык»