10 лістапада у актавай зале нашай гімназіі прайшоў конкурс “Царыца Восень-2018”.У ім прымалі ўдзел дзяўчынкі з пятых і шостых класаў. Гэта былі самыя творчыя,эрудзіраваныя,грацыёзныя,артыстычныя дзяўчаты нашай гімназіі.Строгае журы назірала, як ўдзельніцы пелі,танцавалі,дэкламавалі вершы,імправізавалі на сцэне і, канешне, дэфілявалі ў восеньскіх нарадах. Актавая зала была поўная гледачоў.Вучні нашай гімназіі заўзята падтрымлівалі сваіх аднакласніц. Кожны гімназіст ведаў,што лепшай стане самая смелая і таленавітая.Справядлівае журы размеркавала намінацыі наступным чынам:
Царыца Восень-Асмалоўская Марыя 5”Б”клас;
1-ая Віцэ-царыца Восень-Лазуркіна Дар’я 5”Г”клас;
2-ая Віцэ-царыца Восень-Андронава Дарына 6”Б”клас.
Таксама Царыца Восень-2017 уручыла тытул Асмалоўскай Марыі і пажадала ёй заставацца прыгожай,разумнай і артыстычнай.
Мая аднакласніца Балюконіс Мілана заваявала тытул Міс-грацыя. Я лічу,што ўсе дзяўчынкі былі вартыя сваіх узнагарод.
Карэспандэнты газеты «Праменьчык» Канстанцінава Лізавета, Скобелева Уладзіслава, вучаніцы 6 «Г» класа