Снежань – апошнi дванаццаты месяц года, якi “зямлю грудзiць, хаты студзiць, год канчае,зiму пачынае”.
Яго назву растлумачыць вельмi проста. Складаецца яна з кораня слова снег и суфiкса -ань-.Снежань азначае “снежны месяц”. Па iм , лiчылi у народзе, раўнялiся вясна i лета. Будзе снежань сухi – i яны будуць сухiя, а выдасца цёплы, дык i лета такое ж.
Снежань – найбольш пахмурны месяц у годзе. Складаецца ён з трыццацi аднаго дня. За тое, што ў снежнi ёсць самы кароткi дзень у годзе ( 21-га або 22-га), месяц называюць цёмнай парой.
Снежань жыве чаканнем калядных святаў.
Карэспандэнт газеты «Праменьчык» Басаў Ілья, вучань 6 «А» класа