Народная прыказка, прымаўка, прыкмета-старадаўняя мудрасць і душа беларускага народу.
Прыказкі і прымаўкі — своеасаблівы маральны кодэкс, збор правілаў паводзін. У іх заўсёды гаварылася пра любоў да прыроды роднага краю і яго жыхараў, ўменне працаваць. Як цікава казалі нашы продкі пра першы месяц зімы!
Снежань вока снегам цешыць, а марозам вуха рве.
Звону ў снежні многа — весялейшая дарога.
Мароз трашчыць — моцны холад кліча.
Мы ў хату елку, а яна з сабой – завею.
У снежні зіма сцеле белыя палотны, а мароз праз рэкі наводзіць масты.
У снежні мароз нарастае, затое дзень прыбывае.
У снежні сем надвор’яў на двары: вее, дзьме, кружыць, ірве і мяце.
У канцы снежня сонца на лета, а зіма на мароз пачынаецца.
Год снежнем канчаецца, зіма пачынаецца.
Снежань — месяц вялікіх ваўчыных зграй.
Снежань-месяц старое гора канчае, новаму году новым шчасцем дарожку сцеле.
А якія назіральныя былі нашы продкі!
Калі снежань сухі, то і лета з вясною сухімі будуць, калі цёплы і сыры — будзе працяглая зіма і позняя халодная вясна.
Калі снежань радуе вялікімі гурбамі, летам будзе добры ўраджай травы.
Мароз у снежні і снег вышэй хаты — будзе год тады багаты.
Я лічу, што без прыказак, прымавак, прыкмет наша мова не была б такой прыгожай, цікавай, яркай.
Карэспандэнт газеты «Праменьчык» Канстанцінава Лізавета, вучаніца 6 «А» класа