За здаровы лад жыцця
Зранку хутка на каток
Крочыць з Вовiкам Дзмiтрок.
У хлопцаў сёння трэнiроўка,
Дзiмка ўжо iмчыць за Воўкам,
Хутка па катку слiзгае,
Свайго сябра даганяе.
Бо, каб вынiк атрымаць, —
Трэба шмат папрацаваць.
Сэрца, лёгкiя i ногi
Вельмi моцна нагружаць.
Адным словам, арганiзм
Неабходна даглядаць.
У дапамогу, вiдавочна,
Тут здаровы лад жыцця.
Дапаможа ён нагрузкi
Пераносiць без ныцця.
Сябры першы крок зрабiлi –
Фiзкультуру палюбiлi.
I пра наша харчаванне
Нам не трэба тут забыць.
Вельмi шкодныя фастфуды
З газiроўкамi не пiць.
А таксама дастаткова
Сну павiнны атрымаць.
Нельга сон начны на гульнi
Ў тэлефоне прамяняць.
Гэтых правiл спiс няхiтры
Будзе хлопцам памагаць.
Усiх вяршынь, што загадаюць,
Яны змогуць дасягаць.
Аўтар Паўловiч Алег , вучань 7 « Г» класа