Гаспадар

Як было тое – невядома.

Заяц  стаў уладальнiкам дома.

Дом той з садам ды дваром,

З электрычным быў катлом.

220 вольт у разетках.

Гэта вам не жарты, дзеткi!

Зайчык наш, няма сакрэтаў,

Гаспадар нядрэнны быў.

Толькi вось бяда:

У камп’ ютар ён гуляцца палюбiў.

Пазабыўшы ўсе на свеце,

Б’ ецца ў «танкi» наш русак.

А тым часам з электрасеткай

Справа абстаяла так:

Хто ў кухнi?

Няма нікога.

А чамусьцi свет гарыць.

На плiце на электрычнай

Каша ўжо даўно кiпiць.

У зале свет, як на таможнi,

20 лямпачак гарыць.

А зайчык  наш у «танках»

Усё бязвылазна сядзiць.

Ён забыў, што ў пакоi  грае

Гучна патэфон.

I даўно тарчыць з разеткi,

Ужо зараджаны смартфон.

Зай дабавiў гуку ледзь —

Тут не вытрымала сець.

Раптам чорным усё зрабiлась.

Цемра стала – не вiдаць.

І не можа наш зайчык

Больш у «танчыкi» гуляць.

Хутка домiк астывае,

Зай пра гульнi забывае.

I яму цяпер нялюба

I нi пець, нi танцаваць.

I iдзе наш зайка шэры

Да суседзяў начаваць.

Кожны з нас павiнен ведаць,

Што ўдзень або ўначы

Электрычную энергiю

Мы павiнны берагчы.

I ў вольны час над вершам

Гэтым ты паразважай.

Мабыць, кожны з нас хоць трохi

У чымсьцi,  як i гэты зай?