Мая Беларусь

 

Незвычайнай прыгажосцю

Славiцца мая зямля.

На жаль, у горадзе не бачна

Тая сапраўдная краса.

Папрашу бацькоў аднойчы

У поле чыстае звазiць.

У прыроды-гаспадынi

У сапраўднай пагасцiць.

Банкi, крамы, «Еўраопты»

Пакiдаем за сабой,

I з iмклівасцю знiкае

Гарадскi шумлiвы рой.

Вось ужо далека горад,

Дзе кудысьцi ўсе бягуць.

Бачу я, як у далiне

Рэкi стужкамi цякуць.

Iмчыць аўтамабiльчык нас,

I спыняецца тут час.

Мы ныраем, як у мора,

У зямлi маей прасторы.

Нас вiтае гаспадыня –

Беларуская зямля.

Вось, дзе сапраўды прыгожа,

Раптам адчуваю я.

Разгарне яна скацёрку

Ўсiх прастораў палявых.

Так, такога ты не бачыў

I ў фантазiях сваiх.

Шапацiць тут гай дубовы,

Луг квiтнее каляровы.

Чую спевы птушак звонкiх,

Бачна рэчка  ўдалi.

Бачу, вось кароўкi бродзяць,

Нахiлiўшыся да зямлi.

Траўку шчыплюць небаракi,

Значыць, будзем з малаком.

Побач жытняя салома —

Зiмнi корм стаiць стажком.

Вiды сапраўды, як у казцы,

Як у незвычайным сне.

I ад свежага паветра

Закруцiлася ў галаве.

Увечары дадому кацiм,

Зацiхае хутка дзень.

Ночка зорная iмклiва

Апускае доўгі  цень.

Лягу спаць, заплюшчу вочы,

А перада мной яны —

Прыгажосцi незабыўнай

Беларускiя палi.

 

 

   Аўтар     Паўловiч Алег, вучань 7 Г класа