Кірыла  Дзмітрук, вучань 11”А”класа

 

Дзіця без маці… Народ без гісторыі… Мова без слова…

Гэта немагчыма. Праўда? Як, напрыклад,  яшчэ такі маленькі кавалачак  шчасця, які пакуль што ляжыць у люльцы, можа вытрымаць усе нягоды сучаснага жыцця без патрымкі? А што, адкажыце мне, рабіць народу, які страціў  сваю культуру, сваю гісторыю?

Можа   ён увогуле называцца пасля гэтага народам? Так і мова не   існуе без слова.  Чаму? А уявіце сабе, што з вас выкачалі тры літры крыві. Непрыемна. А што адчувае сапраўдная мова, калі зачыняюцца школы, скасоўваюцца граматычныя правілы, парушаецца сувязь паміж людзьмі і нацыянальнай прыналежнасцю самой нацыі. Аб гэтым я паспрабую паразважаць.

Гісторыя   беларускага слова  глыбока ўваходзіць  у карані мінулага. 16 стагоддзе — эпоха вялікіх геаграфічных адкрыццяў,   разбуральных  войнаў і Рэнесансу. Для Вялікага Княства Літоўскага гэта залаты век. Менавіта ў гэты час узнікаюць новыя ідэі, адкрыцці і тэхналогіі. Адна з іх – кнігадрукаванне. Толькі ўявіце сабе!  Беларусы — чацвёртыя ў свеце , хто атрымаў Біблію на роднай мове (пасля перакладу на нямецкую, італьянскую і чэшскую). І ўсё гэта дзякуючы таленавітаму асветніку, настаўніку, першадрукару, сапраўднаму мастаку беларускага слова — Францыску Скарыне.

А калі гаварыць шчыра, урокі гісторыі, мовы, беларускай літаратуры   заўсёды  выклікаюць у мяне  патрыятычныя , але  такія шчымлівыя  адчуванні.

 “Мужыцкая праўда”  Кастуся Каліноўскага, п’есы Дуніна-Марцінкевіча, кнігі Францішка Багушэвіча — усё гэта дасягненні  беларускай класічнай літаратуры  цяжкага  для нашай краіны 19 стагоддзя.

 Час ішоў. Падчас 20 стагоддзя беларусы намагліся друкаваць кнігі на роднай мове.  Але далёка не  ўсе маглі   дазволіць   сабе мець бібліятэку дома. А вось газета была распаўсюджана. “Наша ніва” стала  першым нацыянальным друкаваным выданнем, дзе размяшчалася як крытычная , так і мастацкая літаратура Якуба Коласа, Элаізы Пашкевіч,  Янкі Купалы, Максіма Багдановіча.  Агеньчык беларускай культуры, які калісьці ўсім здаваўся такім слабым, зараз разгараўся, мацнеючы пад цяжарам знішчальных войнаў, страшэнных   рэпрэсій і  тэрытарыяльных падзелаў.

І  каб  зразумець, хто мы, не   патрэбна абкладвацца падручнікамі.   Дастаткова  проста  разгарнуць беларускую кнігу. Напрыклад,  “Каласы пад сярпом тваім” Уладіміра Караткевіча ,”Новую зямлю “ Якуба Коласа, кнігі  Івана Мележа , Васіля Быкава, Светланы Алексіевіч.

Дык хто мы? Мы — тыя, хто стварыў    тысячы кніг, прайшоў  праз стагоддзі выпрабаванняў, тыя,   хто бараніў  сваю зямлю ад ворагаў і мужна змагаўся за сваю незалежнасць, за сваю гісторыю, сваю мову!

 

        -Хто такія  беларусы?-

раптам тут спытаўся унучак

У дзядулі Васіля.

Не чакаючы пытання

ад дапытлівага ўнука,

дзед прысеў на ложак  цяжка,

начапіўшы акуляры на свой тоўсты

мяккі  нос.

  • Адказаць на гэта цяжка

Не яўрэй і не паляк,

не амерыканец нейкі.

    -А, я зразумеў! — закрычаў

унучак дзеду,

   -Можа, гэта рускі хлопчык

Ці  дзяучынка нейкая?

   -Мы разгорнем зараз кніжку

На старонцы гістарычнай.

Пашукаем беларуса…

  • Так..Тут пра гэта не відаць,-

нахмурыўся дзед Васіль.

    -Як? І тут няма пра гэта?

   -Не сумуй, Яўген, пастой,

А адкуль пытанне гэта табе

 ў голаву прыйшло?

   -Нам  у школе расказалі,

Што такі народ цудоўны

Жыў калісьці у лясах

Збудаваў ён буйны горад.

Моцным быў, як велікан.

А яшчэ ён мову мае,

Мілагучных  песень звон,

Страў прыемных водар цягне

да далёкіх белых гор.

Адчыняючы вароты,

 Дабрасэрны любы край

запрашае на гарбату

ён сяброў пачаставаць.

А калі патрэбна,

будзе   біцца да крыві,

да апошняй кроплі поту

за зямлю  і за  дзіцёнка,

за жанчыну любую.

І ніколі ён не здрадзіць,

Верацерпны беларус.

    Кірыла  Дзмітрук, вучань 11”А”класа