Аўтар Алег Паўловiч 8 «Г»
Вытокам самасвядомасцi кожнага народа з`яўляецца, на мой погляд, яго мова. Калi мова «жывая», калi ёй карыстаюцца ў паўсядзённым жыццi, калi народ ведае сваiх пiсьменнiкаў, то, бясспрэчна, адчувае сваю цэльнасць, магутнасць, самастойнасць. Калi ж няма сваёй мовы, людзi лёгка паддаюцца ўплыву ўсяго iншаземнага. Яны пачынаюць цiкавiцца чужымі iнтарэсамi, звычаямi, дыялектамi, забываюць свае каранi.
У нас, беларусаў, ёсць свая меладычная i прыгожая беларуская мова. Я ўпэўнены, пакуль яна гучыць на тэлебачаннi i радыё, пакуль мы знаёмiмся ў школах з творамi Я. Купалы, Я Коласа, М. Танка, К. Крапiвы, не будзем мы звацца нi палякамi, нi рускiмi, нi прыбaлтамi, а будзем звацца беларусамi.
Мова – гэта душа народа. Пакуль жыве мова, жыве i народ, адчуваючы сваю супольнасць. Калi ж знiкае мова, знiкае i народ. Ён страчвае сваю гiсторыю, памяць аб продках.
Я таксама адчуў на сабе ўплыў роднай мовы. Упершыню гэта здарылася, калi я пабываў на радзiме майго дзеда Мiкалая, на Столiншчыне, у вёсцы Альгомель. Мяне захапiла прыгажосць гэтых мясцiн: векавыя дубы сярод бясконцых палёў, некранутая прырода на Прыпяцi, з яе хуткiмi, цёмнымi водамi, багатымi рыбай, палескiя балоты з рэдкiмi вiдамi жывёл i птушак. Але больш за ўсё мне спадабалiся мясцовыя жыхары, вясёлыя, шчырыя. Там я ўпершыню пачуў беларускую мову ў паўсядзённым жыццi, пачуў беларускiя спевы, прымаўкi. Гэтыя ўражаннi пакiнулi глыбокi след у маёй душы. Я нiбы адкрыў для сябе нашу родную беларускую мову, яе сапраўдную прыгажосць.
На жаль, у горадзе мы не чуем сваёй мовы ў паўсядзённым жыцці, не адчуваем народнай сувязi з мiнулым, нашымi продкамi, звычаямi. Але я ўпэўнены, што наша мова жыве. Захавальнiкамi яе з`яуляюцца вяскоўцы, асаблiва на Берасцейшчыне. Там колькасць жыхароў расце штогод. Людзi будуюць дабротныя хаты, школы, цэрквы. Там народ не забывае сваю родную беларускую мову.