Ёсць у нашай сям‘i прыгожая легенда, якая перадаецца з пакалення ý пакаленне па жаночай лiнii. Шмат гадоý назад, яшчэ да Вялiкай Айчыйнай вайны, наша прабабуля Яцкевiч Макрыда Iгнацьеýна жыла ý вёсцы Галаны цяперашнега Талачынскага раёна. I была яна ýсiм вядома як спраýная гаспадыня. Усё ý бабулi атрымлiвалася на выдатна. У хаце заýсёды чысцiня i парадак: на сталах- белыя абрусы, на падлозе — зробленыя сваiмi рукамi палавiкi i ýсюды вiселi ручнiкi з вышыванкай, часцей з беларускiм арнаментам. На градах – добра расце садавiна, гароднiна, а ý палiсадзе – цудоýныя кветкi. I ýсе яе дзеткi дагледжаны. Iх было чацвёра: тры хлапчукi i адна дзяýчынка. А яшчэ вялiкая гаспадарка: карова, свiннi, куры. Трэба i сена насушыць, i карову падаiць, i усiх жывёл накармiць.
Але негледзячы на тое, што праца была заýсёды, Макрыда вылучала час, каб займацца вышываннем крыжыкам i шыць прыгожае адзенне. Яна збiрала розныя лапiкi тканiны i вельмi спадабалася ёй выдумляць новыя мадэлi адзення, цудоýныя палавiкi i незвычайную вышыванку. I нават у той цяжкi час яна i сабе не дазваляла выглядаць неахайна. Вясковыя людзi часта звярталiся да яе з просьбай зрабiць вышыýку цi што-небудзь пашыць. I яна звычайна згаджалася i працавала на радасць астатнiм.
У той час, яшчэ да рэвалюцыi, у вёсках жылi паны. У iх былi багатыя сялiбы. Паны наймалi сялян, каб тыя наводзiлi парадак на маёнтку. А вось трапiць у панскi дом простым вяскоýцам было немагчыма.
Аднойчы пан даведаýся, што ёсць у вёсцы таленавiтая швачка. А ý пана была прыгажуня жонка i маленькi сынок. Вось ён i звярнуýся да Макрыды з прапановай сшыць сукенку для панi. Прабабуля потым нам казала, што неахвотна згадзiлася, але ж вельмi вялiкiм было жаданне даведацца, як жывуць багатыя паны.
Панскi маёнтак быý значных памераý, а вакол яго знаходзiýся раскошны сад. I раслi там незвычайныя дрэвы, якiя пан прывёз з-за мяжы. Некаторыя з iх да сённяшняга дня растуць у нашай вёсцы. Сцежкi былi ýпрыгожаны каменнем. У доме стаяла дарагая мэбля i быý нават музычны iнструмент — пiянiна. Панi вельмi любiла ýвечары музыцыраваць.
Макрыда хадзiла некалькi разоý да пана: знiмала меркi, выбiрала тканiну. I панi заýсёды цiкавiлася: адкуль у звычайнай сялянскай жанчыны такi густ i пачуццё прыгожага? А прабабуля не шкадуючы дзялiлася сваiмi талентамi i гаспадарчымi сакрэтамi.
I вось аднойчы панi падарыла Макрыдзе прыгожую брошку з камянямi ý знак павагi i падзякi. Яна акруглай формы, упрыгожана незвычайнымi сiнiмi камянямi i мае пазалочаны цэнтр. Мы i па сённяяшнi дзень не ведаем, цi мае брошка ювелiрную каштоýнасць? Але гэта не галоýнае. Брошка перадаецца ý нашай сям‘i па жаночай лiнii. I з‘яýляецца для нас сiмвалам працавiтасцi, жаночай прыгажосцi i сямейнага дабрабыту. Мы ýпэýнены, што сям‘я – гэта галоýнае ý жыццi. I жанчына павiнна ахоýваць сямейны ачаг i ствараць утульнасць.
Як i наша прабабуля Макрыда Iгнацьеýна…працавала ýсё жыццё i ýвесь час заставалася сапраýднай гаспадыняй, мацi i жанчынай. На жаль, рана страцiла мужа, ён не вярнуýся з вайны, таму адна гадавала сваiх дзетак. Пасля вайны працавала ý калгасе. Заýсёды была паважаным чалавекам у вёсцы. Памерла наша прабабуля ý 99 год. А незвычайная легенда i добрыя ýспамiны аб прабабулi ý нашым сэрцы назаýсёды…
Аўтар Гукалава Валерыя, вучаніца 2 «Г» класа