Неяк раз дзяўчынка Алеся пайшла гуляць на луг. На
квяцістым лузе расло шмат кветак, якія прываблівалі сваім хараством i пахам.
Але раптам яна пачула нейкую сварку i вырашыла падысці бліжэй да таго месца, адкуль чуліся гукі спрэчкі.
Падышоўшы бліжэй, яна ўбачыла Бусла, Васілька і Лянка. Яны моцна спрачаліся між сабою.
Бусел, Васілёк i Лянок высвятлялі, хто з ix самы лепшы i прыгажэйшы на лузе.
Першым выступіў напышлівы Васілёк.
-Я самы лепшы i прыгожы.
У спэчку уступіў ганарлівы Лянок.
-Няпраўда! Я самы лепшы i прыгожы.
Бусел таксама даказваў, што ён самы прыгожы i самы лепшы на лузе.
-У мне прыгожая доўгая дзюба, стройныя ногі, вялікія прыгожыя крылы, а самае галоўнае — я умею лётаць.
Усе ўважліва выслухалі доказы Бусла i задумаліся.
Алеся ўсё гэта чула і вырашыла прыпыніць спрэчку. Яна ласкава i спакойна казала ім: «Усе вы прыгожыя i патрэбныя. Усе сваім хараством упрыгожваеце наш луг. Так прыемна глядзець, калі на лузе важна ходзіць важны Бусел, растуць, квітнеюць i смачна пахнуць прыгожыя кветкі».
Аўтар Хмыльнікава Бажэна, вучаніца 3 «Г» класа