Вайна ─ жудасныя ўспаміны для ўсяго чалавецтва. Гэта гаворыцца кожнаму з маленства, гэта лічыцца зразумелым для ўсіх, гэта сапраўды так. Але ці часта пасля такіх слоў пачынаецца гутарка пра пасляваенны час? Так, пра гэта таксама гаворыцца, але часцей гутарка вядзецца толькі пра вайну і час да вайны. Калі ж заходзіць гутарка пра гады пасля вайны, то падкрэсліваюць толькі лічбы, і нават больш звяртаюць увагу на факт мірнага, добрага жыцця без вайны. І гэта так, але не зусім. Я б нават сказала, што вайна не скончылася ў 1945 годзе. Так, людзі больш не паміралі, але вайна была ў саміх людзях…
І ў першую чаргу гэта была псіхалагічная вайна. Пры гэтым вайна засталася ў душы кожнага. І вельмі шмат яе было ў душах салдат, якія вярталіся дадому. Вы калі-небудзь задумваліся, што адбываецца з псіхікай чалавека, калі ён ідзе на вайну? Па-першае, чалавек знаходзіцца ў пастаянным стрэсе, нават калі не вядзецца бойка, нават калі чалавек знаходзіцца ў тыле. Таму яго рэакцыі на з’явы і паводзіны людзей вакол моцна змяяюцца. Па-другое, людзі робяць тое, што ў звычайным жыцці большасць з іх ніколі б не зрабіла: людзі пачынаюць забіваць сабе падобных. Пры гэтым яны робяць гэта пастаянна, і такія ўчынкі не толькі не асуджаюцца, а нават знаходзяць актыўную падтрымку. Пры гэтым забойства ідзе супраць законаў грамадства, па якім чалавек ужо прызвычаіўся жыць. Усё гэта так моцна ўплывае на псіхіку людзей, што, як паказвае вопыт, вяртанне да мірнага жыцця адбываецца цяжэй, чым адыход на вайну. Але таксама шмат траўмаў пакінула вайна і ў тых, хто ў бойках не ўдзельнічаў. Людзі страчвалі свае сем’і, а таксама станавіліся сведкамі шалёных злачынстваў, што моцна паўплывала на псіхіку чалавека. Тыя ж, хто застаўся жыць пасля здзекаў, былі назаўсёды пакалечаны як фізічна, так і маральна. Жыццё дзяцей, якія бачылі жахі вайны, таксамам было скалечана. Велізарная колькасць хлопцаў расла без бацькоў, што таксама моцна ўплывала на псіхічны стан мужчын.
Катастрафічна ўсё было і ў матэрыяльным плане. Замест вяртання ў светлае, добрае жыццё, жыццё “як раней”, за якое людзі і змагаліся 4 гады, яны вярнуліся на папялішчы. Амаль ўсё было знішчана, таму людзі самі “з нуля” будавалі сваё “ранейшае жыццё”. Эканоміка была знішчана, і многія краіны ўсё яшчэ яе аднаўляюць.
Мне хочацца звярнуць увагу на тое, што не толькі сам акт вайны жудасны, але жудаснымі з’яўляюцца і яе вынікі. І чым больш высокаразвітым і моцным становіцца чалавецтва, тым больш жудаснымі могуць быць вынікі яго ўчынкаў. І кожны з нас павінен быць больш адказным за свае ўчынкі. Прыклад, які напрошваецца сам, ─ сучасная экалагічная сітуацыя. У гэтым выпадку вельмі шмат чаго залежыць ад звычайных людей. Не трэба даводзіць ўсё да крайнасцей. Пакуль яшчэ магчыма, нам усім трэба моцна падумаць пра свае ўчынкі і іх вынікі. Грамадства вучыць нас гэтаму, гісторыя вучыць нас гэтаму. Людзі, якія абаранялі сваю Радзіму ў час Вялікай Айчыннай вайны, хоць самі і не атрымалі лепшага жыцця, але вельмі хацелі гэтага для нас, іх нашчадкаў.
Яны ж памерлі не дарэмна…
Марыя Гаравая, 10 «В» клас