Дар’я Юрчанка, вучаніца 11 «Г» класа
***
Неба кранула зямлю туманам,
Крык жураўліны— нясцерпным сумам.
Ці ўзляціць чалавек у далі,
Ці застанецца Радзіма— домам?
«Можаш забыць на чужыне мову,
Бо там не ўчуеш яе гадамі»,-
Але! Не забыць нам матулін говар
І шэпт ручаёў з іх блакітам-слязамі.
Ці варта забыць на чужыне рачулкі,
Крыніцы святла, што нам сонца дало?
Ці можна забыць нам канёк роднай хаты?
Калі б не прыйшоў— адчуваеш цяпло.