Дар’я Юрчанка, вучаніца 11 «Г» класа
***
З палічак кніжных
Я радкі ў верш збяру,
Бы кветкі ў вянок,
Упляту ў яго праменне.
Як кроплі дожджыка ў возера,
Увалью свае пачуцці,
Думкі і натхненне.
Мелодыя ліецца вадаспадам,
І рыфма тоненька трапляе ў рытм,
Звіняць сняжынкі чыстым снегападам,
І словы карагод закружаць уміг!