У вежах віцебскіх сталь зазвініць першаданым пачуццем

Blog page

Дар’я Юрчанка, вучаніца 11 «Г» класа

***

У вежах віцебскіх сталь зазвініць першаданым пачуццем,

І бары ўсміхнуцца празрыстай нябёс сіняве.

Мне б у светлую ноч на Купалле прачнуцца…

Прачнуцца,

I знайсці кветку-папараць не між лясоў — а ў сабе.

Я агонь у душы, той, што марай завецца, люляю,

Па-над горадам вецер баладу свабодзе пяе,

Я клянуся, да новых шляхоў і  глыбінь захаваю

Тую яркую моц і натхнёнасць усім светам у сабе.

Хай прыйдзе навальніца — як сябра яе павітаю,

Хай грымотам нячысць разагнаць па йшчэ кволай сяўбе,

Веснавое дзіця з красавіцкім квяценнем узнімае

Хвалі рэчкі радной, птушак выраю, радасць падзей.

Сонца ў шкляных аздобах на вокнах кватэры іграе,

Песня склалася ў вязь ад пяра на сяброўскім лісце.

Хай не ўчуць мне да вечнасці ярасці, войнаў, раздраю!

Каб адбіткі нябёсаў з душы данясці да людзей.