У гэтым годзе тыздень беларускай мовы прайшоў у нашай гімназіі як адукацыйна-асветніцкі праект “Культурны код Беларусі”. Канешне, мы ведаем, што 21 лютага – вялікае свята, Міжнародны дзень роднай мовы. Нашы гімназісты з аганьком падышлі да гэтага мерапрыемства і дзякуючы гэтаму інтэрактываў хапіла на цэлы тыдзень.
Ужо з перашага дня вучняў сустракаў “Чароўны куфэрак”, які дапамог праз гульні ўзгадаць цікавыя беларускія эквіваленты да розных слоў, а “Кола фартуны”, што таксама чакала ўсіх зранку, зрабіла прадказанне ўсім жадаючым.
Гімназісты прадставілі свае творчыя напрацоўкі, а паўдзельнічалі ў іх усе, хто змог. Так нашы хлопцы навучыліся рабіць вышыванкі, вучні малодшых класаў займаліся арыгамі і разгадвалі рэбусы, а старшакласнікі рабілі арнамент ніткамі на паперы.
Запамінальнымі мерапрыемствамі сталі літаратурная гасцёўня “Анталогія аднаго верша” і інсэніроўка “Жыццё беларусаў у абрадах”. Яны дапамаглі нам дакрануцца да культуры, акунуцца ў атмасферу нашага неверагоднага мастацтва .
Асабліва спадабаліся інтэрактывы на перапынках. Вучні разгадвалі розныя рэбусы і крыжаванкі, што было цікава і забаўляльна, а таксама павучальна. Сярод нашых старшакласнікаў ёсць шмат танцораў, якія прадставілі адзін з беларускіх танцаў . Дзякуючы ім мы не толькі размаўлялі па-беларуску ўвесь тыздень, але і танчылі таксама па-беларуску.
Па традыцыі 21 лютага ўся гімназія пісала агульны дыктант “Пішам па-беларуску разам”. Такой традыцыі мы прытрымліваемся ўжо не першы год.
Падагульненнем нашага адукацыйна-асветніцкага праекта стала свая гульня “Культурны код Беларусі” . Вучні старэйшых класаў прадэманстравалі свае веды па культуры, мове, літаратуры і нават рамёствах.
Наш тыдзень беларускай мовы, як заўсёды, прайшоў вельмі ярка і цікава. Кожны з вучняў запомніць нешта асаблівае з усіх інтэрактываў, якія мы падрыхтавалі.
Аліна Федарэнка, вучаніца 11 “А” класа