Заўсёды ёсць людзі, якімі мы захапляемся, бо яны натхняюць і матывуюць нас дзейнічаць, каб дасягнуць поспехаў і зрабіць наш свет лепшым, якім яго робяць яны. Аднак мы не задумваемся, што такія таленавітыя людзі могуць быць сярод нас. Адным з людзей, якімі я захапляюся, з’яўляецца мой зямляк Жарэс Іванавіч Алфёраў.
Вядомасць вучонаму-фізіку прынеслі яго фундаментальныя працы ў галіне шматслойных гетэраструктур, фізікі паўправаднікоў і квантавай электронікі. Свой поспех у гэтай справе Ж.І.Алфёраў даказаў у 2000 годзе, стаўшы лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіцы. Нобелеўская прэмія — гэта ўзнагарода за ўпартую працу, цярпенне і імкненне зрабіць наша жыццё лепшым і… прасцейшым.
На сённяшні дзень мы можам карыстацца мноствам электронных прыбораў, чаго магло не быць, калі б не наш зямляк. Адказваючы на пытанне «Хто для мяне Алфёраў?», магу сказаць, што гэта чалавек, якім павінна ганарыцца ўся наша краіна, які даказвае, што пры жаданні і імкненні можна дасягнуць вышынь, незалежна ад часу нараджэння і ўмоў жыцця.
Ліза Фядотава, вучаніца 9«Г» класа