Чаму на Новы год прынята прыбіраць елку?

Blog page

Чаму на Новы год прынята прыбіраць елку? Менавіта гэта дрэва — галоўны сімвал Новага года, без якога той губляе сваю таямнічасць. Бо так прыемна, калі дом напаўняе водар яловых іголак. Тады ўсе вакол быццам дыхае загадкавасцю.  Вось адна з легенд, якая адкрывае  таямніцу ўпрыгожання  якраз елкі, а не іншага дрэва.

            Паводле адной з легенд, Елку не пусцілі ў пячору да  нованароджанага  Божага  Сына гордыя Пальма і Масліна. Яны толькі сталі кпіць з калючак і ліпкай смалы дрэва. Але гутарку дрэў падслухаў адзін з анёлаў. Анёл апрануў яе мноствам маленькіх ярка- зіхатлівых зорачак.  І ў той жа момант Елка заззяла на ўвесь Віфлеем.  Калі ж яна зайшла ў пячору, Ісус Хрыстос працягнуў да яе свае маленькія ручкі.

           Пасля гэтага выпадку менавіта елка стала чароўным дрэвам і галоўным атрыбутам калядных і навагодніх святаў.

Карэспандэнт газеты «Праменьчык» Ушакоў Алег, вучань 6”А” класа